Кармiнавы акт

Віннае неба
– з духмянасцю акацый –
вінным ранкам
частуецца крывавымі кроплямі,
што расплёскваюцца паміж грудзяў,
лашчацца да вуснаў
смаку віна.

Сангінавая сукенка
сцеліцца пажадлівымі струменямі
па сангрыі жылаў цела.
павуцінне вугальных панчохаў
цалуе ногі
грыфельнымі ценямі.

Салодкасць чырвонага віна
разрывае бутэлькі й келіхі,
вызваляе жыццё
са
шкляных смарагдаў вачэй.
з
празрыстых танцаў паглядаў.
нечувальных спатканняў вейкамі.
халоднага яднання смакаў
двух розных гатункаў віна.

Вінілавы Шуберт выбухае
рознагучнымі рэха з бяздоння
дурнап'янавага зелля.

цямнее купал неба.
цьмянее чарэшневы дзень
з абрысамі падваконня.
Прунелевая хваля хавае
чырвань гіпюру.
вуснаў. плечаў. клубоў.
пацалункаў. абдымкаў...

Толькі вінная Бетэльгейзэ
сальферыннай усмешкай
дзеліцца з цемрай,
якая ўтойвае.
усе адценні чырвыні.


Рецензии