Слауна пагуляли

               
Гады бягуць хутчей за рысака,
Не ведаеш дзе як сябе паводзіць
Пажуваны твар,пажуваная рука
І да люстэрка нат не хочу подыходзіць.
Ідзем аднойчы на імяніны к куму
Мой чалавек як пеўнік малады
Сваю руку яму пад паху суну
Адкінуў, шэпча- ты куды?
Няўжо ні бачыш вакол столькі люду
Падумаюць што у нас с табой раман.
Прыбрала і сказала  больш не буду!
Пачырванеў ад злосці мой Іван.
Гэтаму с пачатку сенсу не прыклала,
Што ж, абыйдуся, гэты раз аблом
Я па дарозе кветачку прыбрала,
Са святам кума павіншую за сталом.
За стол паселі, Іван мяне на супрадь,
Па між Аленай і Марусяй сеў
На вошта я яму такая хурлядь,
Ён маладейшых девак прыглядзеў.
Па чарцы налілі- пашла гаворка,
Потым другую- языкі залапаталі,
Па трэцяй- завязаліся разборкі,
Міхась з Кірылам па гузяку атрымалі
Папала па спіне дзеду Ягорку,
Потым чацвертую- усе запелі
З мароза пачалі, Галя ваду панесла
Сярод вясёлай, шумнай камітелі
Заснула я і забурылася на крэсла.
Мой чалавек, як я пазней пачула
Лапаў Марусю ён за тое і за гэта,
Я засталася як апошняя бязула
Што ж вытвараў ён з маладой кабетай.
Перапілі гарэлкі шмат і він
Потым ізвыкліся у двух на столькі,
Зніклі з вачэй на неколькі хвілін
Танчылі людзі кракарак і польку.
Страшны гармізар быў тады б
Усе ведаюць калі гудзіць,шуміць
Хай спіць, сваё бяруць гады
Мяне ні хто не стаў будзіць.
 Прачнулася,кладу паболей грыму
Іван, як зорка у небе свеціць
Шушукаюцца, плюскаюць вачыма
А мне нічога не ўдалося запрыкмеціць.
Кветка на долу растаптаная ляжала
Яна засохла, з’ёжылася з ночы,
Ураз усе на месца стала
І тут я хутка пралупіла вочы,
Прад сабою бачу я Марусю
Прыгожая, прывабная такая
Ну, дудкі- зараз я сабой займуся
У салон прыгожасці іду, не адкладаю.
Івану разказала дзе дарога
Другі б ад сораму загінуў
Дзве сотні доляраў прашу я, радзі Бога,
Пяць сотен ён даляраў мне падкінуў.
Тут дурню ясна-моладзь бярэ верх
У жыцці галоўным гэта я, не стаўлю,
Ад успамінаў падымая ў смех
І дзякуй куму- пагулялі славна!


Рецензии