Вiцебскi вянок

Белымi штуршкамi ападаюць зоркi...
Я смакую каву,
але быццам сплю.
Напяваюць дрэвы, напяваюць травы
з асалодай горкай:
"Люлi-люлi-лю"...
Ападае лiсце... Нiбы ў сны глыбока
ўлятаюць паркi.
У цемры дождж ды смог.
Я прачнусь калiсьцi, i ўбачыць вока
бэзу подых жаркi-
Вiцебскi вянок.


Рецензии