Хто вiнаваты?

Дзед i баба каля хаты
разважалi мiж сабой:
-Вось былi б мы, дзед, багаты,
быццам пам вяльможны той!

-Усе працуеш, як закляты,
цэлы дзень - то тут, то там.
Пэуна, у гэым вiнаваты,
толькi Ева i Адам.

-Каб не з'ела яблык Ева,
я б не пасвiла кароў,
а жыла б, як каралева,
а ты, дзеду, як кароль.

Ля сядзiбы гэтым часам
пан тутэйшы праязджаў;
павярнуў да хаты разам,
сведкай гутаркi той стаў.

-Добра,- кажа,- паспрабуйце,
як паны, у мяне пажыць.
Усiмi стравамi частуйцесь,
толькi тое, што ляжыць

у гэтым блюдзе - не чапайце:
забарона ў тым мая.
Ешце, пейце i гуляйце.
Вас пакуль пакiну я.

Вось жыцце! Лагодкаў смачных
на стале - не палiчыць!
Зроду дзед такiх не бачыў!..
I не трэба больш рабiць!

Толькi бабе ўсе няймецца:
што ж хавае ў блюдзе пан?!
Хоць разок бы глянуць - рвецца.
Нават апетыт прапаў.

Пацягнулася за крышкай.
Раптам звон наўкол пайшоў...
З блюда - шэранькая мышка
ўмомант шмыгнула пад стол.

-Што ж ты, баба, нарабiла?!
Раззлуецца пан зусiм!
Стала вельмi iм нямiла,
стала вельмi кепска iм.

Тут i пан прыйшоў з палаты.
Баба з дзедам - хоць бы хны.
Кажа  пан: -Хто вiнаваты:
продкi або самi вы?!

Баба штурхнула старога:
-Што ж сядзеў ты i маўчаў?
- Пане, папытай у Бога -
Ен такую жонку даў!

Адпраўляйцеся дахаты,
пачынайце працаваць.
Хто ў гэтым вiнаваты -
будзе час паразважаць.


Рецензии
Хто вiнаваты?
Яурэi вінаватыя!

Прозектор Перец Хитрый 2   25.09.2016 11:27     Заявить о нарушении