Пры такiм раскладзе слова

Сэрца  вые і  скуголіць
Пры такім раскладзе слова, 
І  гучаць у нашым вершы
Тыя   словы  памылкова.
Дзе той ямб і дзе харэй?
Не відаць нам іх  вачэй.
Толькі знаўцы праўду скажуць
І складаць як верш пакажуць.
Калі верш складаем сэрцам,
Адчыняе   неба   дзверцы.
І  пяюць  тады нам песні,
Дораць вершы нібы кветкі-
І пра ямб,і пра пралескі,
Пра дактыль той каралеўскі,    
Пра памер і склад у вершы,
Каб заўсёды быў ён першы!

 


Рецензии