Святару

Сёння незвычайны дзень!
Для цябе адзін з галоўных:
Ты прамовіў сваё Так
І аддаў сябе ты Богу!

Цябе віншую з гэтым днём!
Святар цяпер ты, пастыр Божы!
Бог цябе клікаў за Сабою
І не застаўся ты прахожым!

Няхай Пан Бог табой кіруе,
Ў шляху да неба напраўляе!
Няхай Марыя, Божа Маці,
Плашчом сваім аберагае!

Ідзі наперад ты рашуча,
А мы ўсе пойдзем за табою!
Ты атрымаў ад Бога статак -
Паі яго жывой вадою!

Табе жадаю моцнай веры,
Сапраўднай радасці, любові.
Сваю малітву абяцаю,
Духоўна буду я з табою!

P.S.
Сёння сонейка так ззяе:
Цёпла, светла і прыгожа…
Але што гэта ў параўнанні
З той ласкай, што спаслаў ты, Божа!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →