10, 09, 2016

нядоўга музыка і грала.... пакуль дазволілі мінскІя тэатралы ў пераходзе пастаяць... МузЫкі інструменты пазбіралі ды шапку з дробяззю і зноў пашкандыбалі месца пашукаць , каб пастаяць і люд парадаваць... Шкада, бо музыка лірычнаю была, на мозг мой хворы добра клалася. А зараз я ізноў злуюся , бо не даслухала Прэлюдыю чыюсцю ... мне так яе на зараз не хапае ...
Навеяла... у Беластоку, нават, усё не так... Там граюць , таньчаць, слухаюць , дазволу не пытаюцца , і больш , чым трох збіраюцца... ні ганьбы там няма, ні пратаколаў ...Вось ...неяк...так...


Рецензии