Людзi i час

Крок улева, крок управа --
Паліцэйская дзяржава.
Яна нішчыць нашу мову
Планамерна, адмыслова.

Тут даўно няма надзеі --
Людзі вочы праглядзелі.
Не знайшлі падтрымкі ў Бога,
Закруцілі думкі рогам.

У кішэнях свішча вецер --
Як далей нам жыць на свеце?
Беларусь для беларусаў
Стала здзекам і прымусам.

Пачарнеў наш лёс, бы сажа,
Ды каму пра гэта скажаш?
Хоць крычы, хоць плач ці смейся --
Хто пачуе Вас наверсе?

Прага ўлады, як наркотык:
Не адкласці ўкол на потым.
Наркаману трэба доза,
Каб паставіць Вас у позу.

Прэзідэнту трэба грошы,
Каб яго не з'елі вошы.
Час атруціў нас настолькі,
Што растуць на целе болькі.

Дзе народ? Дзе еднасць наша? --
Час паэту не адкажа.
Гэты час для тых, хто ўверсе
Да свайго карыта лезе.


Рецензии