Пагаворым...

         ...............Вялікі дзякуй Лаззаро за натхненне:
         http://www.stihi.ru/2016/09/08/5240


Я папрасіў і вы пагаварылі.
У гэтым свеце пэўна нехта ёсць
Каму патрэбна слова, песня, ліра,
Хто заўважае свету прыгажосць-

Цудоўная, чароўная, зямная,
Ды не, напэўна незямная ўсё ж...
Бо ў вашых словах ёсць і кветкі мая,
І зор святло, і цёплы летні дождж,

Усмешка шчасця вартая сусвету,
І вусны, што гавораць ў цішыні.
Каханне ёсць - я проста гэта ведаў,
Калі яшчэ з'явіўся на Зямлі.

І вось цяпер ў пячоры задумення
Як зніч паўсталі вашыя радкі,
І гэтак цёпла стала у скляпеннях,
Пагавары са мной, пагавары...

Увечары цяпер зусім халодна,
А уначы і пагатоў мароз,
Ў нізіны апускаецца дрымота,
І у яе абдымках я прамёрз.

Да восені ужо рукой адмерыць-
Ў сукенцы жоўтай танчыць і пяе,
Ды як прыемна некаму паверыць,
Забыцца хвіляй і адкрыць сябе...

Даўгая ноч асела на далоні,
Пусціла ў наваколле карані,
Пагавары са мной, пагавары...
І нехта ўсё ж пагаварыў са мною...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →