Надзея

Дакранаюся да цябе ў думках,
Абдымаю за крохкiя плечы.
Мне дарэчы стала так сумна,
Нiбы нехта задзьмуў у цемры свечы.

Па руiнах раскiданы словы,
Тыя, што разгубiлiся з часам.
Мабыць, хутка зрабiў я высновы,
Прыпынiўшы фальцэт гучным басам.

Мабыть, восень... Журба i маркота...
Роспач верная смутку сяброўка.
А ў сэрцы нямая пяшчота,
Дзе з рамонкамi замалёўка.

А ў сэрцы надзея i вера...
Ад растання да новай сустрэчы.
Ветрам цёплым лагодна нясмела
Абдыму твае крохкiя плечы.


Рецензии