Я вярнуся да Вас

Я вярнуся да Вас,
Калі Вы забудзеце словы
І прызнанні ў каханні,
Што мне дыктаваў вольны час.
Я вярнуся да Вас
І здыму капялюш папяровы,
Не таму што кахаў,
А таму, што вярнуўся да Вас.
Вы успомніце ўсё,
Што калісьці было паміж намі.
Памяць першых сустрэч
Прагартае расстання гады.
Яна вуснаў касцёр
Пацалункам гарачым распаліць,
І закружыць кружэлкам
Стары і забыты матыў. 


Рецензии