Сон пра дождж

Ночку ўсю дажджынкі стукаюцца ў шыбу,
Неяк апантанна скардзяцца на лёс:
Не знайшлі ў нябёсах залатую рыбу —
Тую, што калісьці бачылі ў мароз
Родныя сястрычкі, крохкія сняжынкі,
Што паснулі ў зімку пад маім акном...
 — Ды навошта кропелькам залатая рыбка?
 — Здзейсніць мару нашую пра гасцінны дом.
Вечна беспрытульныя, мы ляцім скрозь прыцемкі.
Стукаемся ў шыбіны, падаем на дол.
Прысвячаюць вершы нам нават злыя крытыкі,
Толькі ўсё адно ніхто не пакліча ў дом!
Расчыніла вокны я, адхіліла кветкі,
Працягнула дожджыку цёплую далонь:
 — Не крыўдуй! Заходзь ужо ў госці да паэткі.
Запрашаю шчыра ў свой найпрыгожы сон!


Рецензии
Дзякую, Дар'я! Вашыя вершы - задавальненне! )) Сонейка Вам!

Клавдия Семеновна   03.10.2018 16:17     Заявить о нарушении
Дзякуй за водгук, прыемна! І Вам сонца восеньскай парой!

Дарья Дорошко   03.10.2018 17:49   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.