Каб крануць нас да слёз

Каб крануць нас да слёз,
Сам, паэт, зарыдай!
Спой пра ропат бяроз,
Пра лясны небакрай.
Спой пра даўнасць, пра лёс,
Спой пра думу і вечнасць,
Пра каханне да слоў
І пра дум незалежнасць,
Пра пустое жыццё
І асвешчаны рай...
Каб крануць нас да слёз,
Сам, паэт, зарыдай.


Рецензии