***

Я пакіну табе толькі вершы,
Сонечным ранкам
Дзесьці пад ложкам.
Я абяцанне стрымаю
Куды-небудзь збегчы,
Ты пачакай
Зусім яшчэ трошкі.
Я жабрак з пустымі кішэнямі,
Маё каханне -
Супярэчлівы скарб.
Я спадзяюся, што
Не станем мішэнямі,
Для злых языкоў,
І розных пачвар.
Я ведаю, што цеплыя словы,
Не адкрыюць пачуцці,
Не вылечаць ран.
Ты ведай адно:
Я заўседы гатовы,
Каб зноўку націснуць
На жыццевы стоп-кран.
І пачаць з новага сшытку,
Дзе наша жыцце
Будзе, як сон.
Я склею прыемныя
З успамінаў урыўкі,
Каб мы не пазналі,
Што такое праклён.


Рецензии