Я бачу лета

Я бачу лета
У зачыненых вокнах
Праз непаўторнасць
Імклівых падзей.
І толькі цяпер
На сэрцы самотна,
Што лета чакае
Кагосьці мацней.
Я ведаю, час
Ніколі не хлусіць,
Не паспрабуе
Прадаць дабрыню.
Мой чэрвень яшэ
Зусім не прачнуўся,
Ён, мабыць, кахае
Паненку Вясну.


Рецензии