А я кахала...

(немного поэзии на своём родном языке)

А я кахала яго вочы
І, быццам сіні матылёк,
Ён блізка пырхаў у аблоках
І разам з тым быў так далёк.

А тыя вочы нібы мора -
Глыбока, можна патануць,
Але хутчэй у вачах пакора,
Чым мо благое што-небудзь.

А я кахала яго рукі,
Бо так імкнулісь падтрымаць.
І не сцярпець было разлукі
ні дзён на дзесяць, ні на пяць.


Рецензии