Белорусские загадки

1. Адно кажа: — Зіма. Другое кажа: — Лета. Трэцяе кажа: — А мне ўсёроўна! (Сані, калёсы, конь).
 
2. Адрэжу галаву, выню сэрца, дам піць, — пачне гаварыць. (Гусінае пяро да пісаньня).
 
3. Адзін кажа: — Пабягу. Другі кажа: — Паляжу. Трэці кажа; —Паківаюся! (Вада ў раце, камень у рацэ, дубец у рацэ).
 
4. А як тоя завецца, што на верся кладзецца? (Кілбаса на падарунку калядоўшчыкам).

5. Аснова саснова, а ўток саламяны? (Саламяная страха з латамі).

6. А што бяжыць бяз поваду? А што гарыць бяз полымя? А што плача бязь сьлёз? (Вада, золата, іскрыпка).

7. Бягуць чатыры браты й адзін аднаго ні даганяюць? (Колы ў калёсах).

8. Бягуць у лясок, задраўшы насок? (Сані).
 
9. Бяз рук, бяз ног, а хату вартуя? (Замок).
 
10. Бяз рук, бяз ног, а працуя? (Вецер).

11. Бізь языка, а мудра гавора? (Кніга).
 
12. Біз вакон, бізь дзьвярэй, поўна хата людзей? (Гарбуз).
 
13. Цалаваны, мілаваны, пад лаву схаваны? (Сплецены лапаць).

14. Ходзя пан па страсе, стаіць на аднэй назе, жабы скачуць, уцікаюць, калі яго спаткаюць? (Бацян).
 
15. Цягніцца нітка, а на клубок ні зматаць? (Дарога).

16. Ціраз мора катоў хвост? (Почапка на вядры).

17. Чаго праз хату ні піракініш? (Пірыны).
 
18. Чорны сабака ня брэша й ні кусая, а хату пілнуя? (Замок).
19. Чырьоны цьвік да зямлі прынік? (Бурак).

20. Чырвоны дзедзя па жэрдцы едзя? (Агонь па лучынцы).

21. Чырвоны колір, вінны смак, каменнае сэрца, што гэта так? (Вішня).

22. Для мілага гасьця сьпяку пячэньня біз касьця? (Матка кормя грудзямі дзіця).
 
23. Два валы да Бога раўлі? (Званы званілі).

24. Дзьве жэрдачкі белых курэй (Зубы ў роце).
 
25. Як ляжыць — ніжэй за ката, як устаня — вышэй за сабаку? (Дуга).
 
26. Як ідзе ў лес, дык дамоў глядзіць, а як ідзе дамоў, дык у лес глядзіць? (Сякера на плячах у чалавека).
 
27. Ехала сушка ў сямі кажушках, — хто забача, той заплача? (Цыбуля).

28. Еду, еду, — ні дарогі, ні сьледу, шастом паганяю, на сьмерць паглідаю? (Плытнік плыве на плыце).

29. Едзя пані ў белым жупані, пірад ей паненыкі паськідалі сукенькі? (Пані — зіма, паненькі — дрэвы, сукенькі — лісьце на дрэве).

30. Едзя пані ў чырвоным жупані, хто забача, дык заплача? (Цыбуля).

31. Ішло хлопцаў дваццаць пяць, посьля зімы сьляды знаць? (Барана з зуб'ем).

32. Качка ў моры, хвост угору? (Мора — студня, качка — вядро, хвост— почапка).

33. Каля ямы ўсе зь кіямі? (Каля міскі з лыжкамі).

34. Клоніцца, клоніцца, а прыдзя дамоў — пад лавай расьцягніцца?(Сякера).

35. Коціцца кадушачка — ні зьвер, ні птушачка? (Яйцо).

36. Колькі на небе зорачак, толькі ў зямлі дзірачак? (Аржоньне).

37. Конік сталёвы, хвасток ляновы? (Іголка зь ніткай).

38. Круць, верць, — у чарапку сьмерць? (Стрэльба).

39. Крутачвіта, хто адгадая — бочку жыта? (клубок).

40. Крыж-на-крыж, а толькі ніхто ня ведае колькі (крыжоў)? (Клубок).

41. Ляціць як пава, кладзецца як пані, топчуць як сабаку? (Сьнег).

42. Ляціць бяз крыл у гадзіну сто міль? (Вецер).

43. Ляціць птах цераз Божы дах і жаліцца: — Чаму мая праца гарыць? (Птах — пчала, Божы дах — бажніца, праца гарыць — сьвечы васковыя гараць).

44. Ляціць — выя, сядзя — рыя? (Жук).

45. Ляцеў кулітар, сеў на растаиытар, пытаіцца ў кохаўкі: — Дзетвае пырхаўкі? (Кулітар — ястраб, растапытар — азяроды, кохаўка — курыца-піськлятніца, пырхаўкі — піськляты).

46. Ляжыць калода ціраз балота, ні гніе й ня сохня? (Язык у роце).

47. Ляжыць — німа знаку, а як устаня — з сабаку? (Дуга).

48. Ляжыць Рася расьцігняся, а як устаня, дык і неба дастаня? (Дарога).

49. Ляжыць Рыгор сярод гор, капялюшом накрыўшыся? (Гарбуз).

50. Лата на латцы, а зроду іголка ня была? (Качан капусты).

51. Маленькая, кругленькая, да неба дакініш? (Вока).

52. Маленькі, гарбацінькі, хату вартуя? (Замок).

53. Маленькі, крывенькі, усё поля абігая? (Серп).

54. Маленькі, удалінькі, скрозь землю прайшоў, чырвоную шапачку знайшоў? (Падасінавік грыб).
55. Малы-малышак, зваліўся з вышак? (Жолуд з дубу).

56. Матка таўстуха, дачка цягуха, сын пірабор паляцеў на двор? (Матка — печ, дачка — комін, сын — дым).

57. На падсьцеліны абрусік насыплю гароху й палажу акрайчык хлеба? (Абрусік —
неба, гарох — зоркі, акрайчык хлеба — месяц-маладзік).

58. На той сьвет ідзе — скача, а з таго сьвету ідзе — плача? (Вядро ідзе ў студню — скача, вядро ідзе із студні — плача).

59. Навокал носу ўецца, ды ў рукі ні даецца? (Пах).

60. На вадзе родзіцца, на вадзе вырасьця, а ў ваду пойдзя — узноў прападзе? (Соль).

61. Ня сьпісана, ня зьлічана, колькі на дзяжы абручоў? (Клубок).

62. Hi разьбіўшы гаршчэчка, ні зьясі кашкі? (Гарэх).

63. Hi рук, ні ног ні мая, а толькі адно бруха ды два вухі? (Цэбар).

64. Ой, за лесам, лесам, ганчарова сучка брэша? (У церліцы труцьмак).

65. Пад адным парасонам чатыры браты? (Стол і чатыры ножкі).

66. Пад прыпічкам грубяжы, хто ведая — ні кажы? (Пацеркі пад барадой).

67. Па дзірачках, па дзірачках, дайця пана саламяна? (Снапы падаюць на азяроды).

68. Паміж дубінкі, паміж ляшчынкі, вісіць кончык скурашынкі? (Цэпляшчынка — цапілно, дубінка — бічоўка, скурашынка — раменная прывязка).

69. Паненка тонка, грыміць звонка? (Стрэльба).

70. Пані ў каморы, а косы на дворы? (Морква).

71. Па саломя ходзя й ні шастая? (Сьцень).

72. Пасярод хаты вісіць чорт лупаты? (Сьветач).

73. Поўна бочачка віна — нігдзе ключыкаў німа? (Яечка).

74. Поўна бочачка круп, а на верее струп? (Макаўка).

75. Поўна хата курэй — ні вакон, ні дзьвярэй? (Гарбуз).

76. Поўны падпечык белых авечак? (Зубы ў роце).

77. Празь сьцяну вала пякуць? (Яйцо вараць).

78. Пры боку каліта поўна золата наліта? (Пры печы копка з жарам).

79. Разумны гаршчэчык, а ў ім сем дзірачак? (Галава).

80. Сядзіць баба на ўзгорачку ў чырвоным каптурочку, хто ідзе, дык і паклоніцца? (Ягада суніца).

81. Сярод лесу дзіжа кісьня? (Сьпелы яблык на яблыні).

82. Семсот сарочак, семсот намётак, а як вецер павея, дык і целавідаць? (Пер'е на курыцы).

83. Сем дзён маладзён? (Маладзік на небе).

84. Сем варот у вадзін гарод? (Сем дзірак у галаве: два вухі, двавокі, дзьве храпіны ў носе й рот).

85. Стаіць бычок, абсмаліны бачок? (Засланка ў печы).

86. Стаіць дзед нізак, а на ім сто рызак? (Качан капусты).

87. Стаіць Рыгор між гор палкаю падпёршыся, шапкаю накрыўшыся? (Грыб).

88. Стары дзедзя, на дрэвя едзя, шастом паганяя, на сьмерць паглядая? (Плытнік едзе на плыце).

89. Стукая-грукая, а нігдзе ні знайдзіш? (Гром).

90. Сьпераду грэя, а ззаду вецір вея? (Горан і мех у кузьні).

91. Шах, мах, пад прыпічкам бах? (Венік).

92. Што ў лазе на курынай назе? (Грыб).

93. Тапор у карчму папёр, а сякера дома сядзела? (Тапор — гаспадар, сякера — гаспадыня).

94. У доля блішчыць, а ўгарэ вісіць? (Блішчыць вада ў студні, вісіцькрук над студняй).

95. У лесе радзілася, а на вясельлі згадзілася? (Іскрыпка).

96. У лесе сьцята, а ў камору ўзята, а возьміш у рукі, дык загавора? (Іскрыпка).

97. У ліповым кусьце мяцеліца мяце? (У рэшаце сеюць муку).

98. У маленькім гаршчэчку кашка смачненькая? (Зерне ў гарэху).

99. У ваднэй ямя сто ям? (Напарстак).

100. У ваднэй маціры пяць сыноў? (Пяць пальцаў на руцэ).

101. Вісіць сіта з злота літа, а хто гляня, дык заплача? (Сонца).

102. Вісіць віха, а хода ходзя. Віха зваліцца, а хода зьесьць? (Віха — яблык, хода — дзіця).

103. Воўны клачок, дрэва сучок, саломы пучок, рэміню шмацінка, —вось і цэлая снасьцінка? (Хамут).

104. За белым бярэзьнічкам брэша талалайчык? (Язык у роце за зубамi).

105. Зароў вол на сто сёл, на сто сьвечак, на сто печак? (Гром).

106. Зімой і летам адным цьветам? (Елка).

107. Жывуць два браты праз дарогу й адзін аднаго ня відзюць? (Два вокі).

108. Жывы жывоя есьць і ў вочы глядзіць? (Маці кормя грудзьмі дзіця).


Рецензии