Усё гуляем у вершыкi?

Ўсё гуляем у "вершыкі" —
творы ад слова "вяршыць"?
А дакладней, ствараць, упарадкаваць,
распараджацца?
А ці знаем, што кіданне слоўка — не ігрышча "ў
дартсы",
а магутная сілішча — выбух гарматы-
душы?

Небяспечна не ўгледзецца ў "зерне" слаўца "дзеяслоў"!
Перш, чым вольна яго сікась-накась на "градачкі" сеяць,
трэ капнуць паглыбей  — да карэнчыка-сутнасці: "дзея " —
(гэта значыць, уздзеянне, яўна рэальнае!) — "слоў".

Вершы лёсы вяршаць. Асцярожней! Увага! Атас!
А ці тое стварылі, што стала надзённа патрэбным?
Ці не сеецца зло рыфмаваннем бяздумна-ганебным?
І ці ўзыйдзе дабром  — у належны для парасткаў час?

Для прароцтваў не важна, мы верым у іх альбо не.
Аніводнае слова паэту дарма не праходіць.
"Што накрэмзана пёркам, — гаворыцца (мудра!) ў народзе, —
не ссячы тапаром."  А таму...

хай жа будзе ў цане

усялякае нованароджанне моўнага "ятъ"!
Як з маленькім дзіцём, неабходна з ім быць беражлівым.
Вы гатовы
адказна
за кожны радочак мажлівы
і сабе, і сусвету найлепшую долю ствараць?

Ну, тады — за аловак!
І дзякуем Бога — за мір!
І за веру-надзею-любоў —
за люблю-любажаю!
І пабачым пасля...
пасляслоўе —
якім ураджаем,
на дзівосы багатым,
адкажа нам неба-сапфір.


Рецензии
Пишем редко, но метко :) а в целом как в ы думаете, всем ли поэтам приходят слова от Бога ?

Наталия Нездешняя   14.03.2020 00:52     Заявить о нарушении
Спасибо, Наталия.
Насчёт того, всем ли приходят... Не знаю, правда. Даже о себе ничего не знаю.,))

Лаззаро   24.03.2020 00:47   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.