захапленне

Кахаю цябе, мая цішыня.
Вочкі твае быццам мора.
Імкненне мае, мая вышыня,
Мае ўратаванне ад гора.
Табе і табе ўсе словы мае,
Табе ўсе рысы і кропкі.
А сэрца так б'ецца, а сэрца пяе!
Калі абдымаеш плечы мае,
То ў міры як быццам мы толькі.
Нi суму, нi цемры навокал няма,
калi прытуляеш далонi.
А ў грудзях маiх усё грае струна
i я ў пяшчотным палоне.
Прамень мой у ночы, маё ты натхненне,
Апошнi ў думках i першы.
З'явiўся ў жыццi маiм як летуценне.
Таму пра цябе мае вершы.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →