Кладка памiж тым i гэтым

Правядзi мяне да кладкi,
Далей я пайду адзiн.
Там дзе могiлкавы латкi,
Як туман празрысты дым.

Там дзе лiчбы на каменнях
Абгарнуў схаваўшы мох,
Там цукерак старых жменя,
Дуб вялiзны - лясны бог.

Там дзе не звiнiць сiнiца,
Не грымяць удзень званы,
Дзе памерлым добра спiцца -
На тым свеце бачаць  сны.

Пад бярозкай цiха кленчу,
Слоў няма, каб гаварыць.
Дзелiць поле роўна рэчка,
Але змерлым нельга пiць.

Цiшыня кранецца з краю,
Я прыйшоў пабачыць вас.
Але адтуль не адчыняюць
Нi на iмгненне. Прыйдзе час…

Уздыхну,  пайду да кладкi,
Перайду як плынь раку.
Дзяды, мне так вас не хапае,
Я памяць у сэрцы зберагу.

Сяргей Качанаў-Брандт, 17.08.2016


Рецензии