Тры рокi

Сыйшоў на Захад дзень спякотны,
Зачырванеўся небасхіл.
Чаму ж я зноў такі сумотны,
Дзе ж страціў моц юнацкіх сіл?

А сум той шляхам расцягнўуся,
Што аддаляе зноўку нас,
Зноў у растанні я нуджуся —
Адтэрміноўка ў трэці раз.

Няхай не побач я, далоней не трымаю,
І не ў абдымках зараз ты маіх,
Затое горача спаткання я чакаю,
Я ўсё зраблю, усё для нас дваіх!

Я хутка, я імкнуся! Го, цягнік!
Па рэйках коламі ты варушы хутчэй!
Вязі хутчэй да любай! Праваднік!
Ліхтар палі, чакаць прыпынкамі цяжэй!

Тры рокі ў радасці і ў жалю,
Тры рокі — але ж разам мы!
Тры рокі я цябе кахаю,
І, ведаю, мяне кахаеш ты.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →