Адная з думак
...Дзяўчынай белаю, як першы снег,
Пад чыстаю нябеснай сiнявою
У празрыстай, як брыльянт, вадзе,
З вянком зялёным у руках
I з сумнай радасцю ў вачах.
Цi змрочнай i сiвой старою
Памiж шматлiкiх гор касцей,
З мячом барвовым за спiною,
У чорным саване са змей,
Па пояс у крывi густой,
З усмешкай жудаснай i злой...
Прадстане калi-небудзь смерць?
*************
9.01.05
*саван---адзежа для памерлых
Свидетельство о публикации №116081610235