15, 08, 2016 Смяемся разам

Смяемся разам )))
Я кабачок ізноў на сёння смажу... бо танна, хутка... смачна мне таксама ... Смятанка ёсць яшчэ, то дзякуй Богу! Хіба мо ён і прыйдзе на падмогу. Бо калі скончыцца ў лядоўні і смятана , на Плошчы апынуся рана- рана. Не буду я чакаць таго Івана, які стаіць у чарзе за півам танным. Са мною будзе ўвесь натоўп галодных, якім таксама мыш не бачна у лядоўні. Бо вынялі з пятлі ўжо небараку. І з'елі пазаўчора ... яшчэ зранку


Рецензии