Перанедапiу

                ПЕРАНЕДАПIУ
          (на белорусском языке)
                « . . . а я лягу-прылягу край гасцiнца старога
                на духмяным пракосе недаспелай травы.
                ------------------------------------------------
                . . . я здарожыуся трохi, я хвiлiнку пасплю.»
                Нiл Гiлевич.

Не шумiце старанна па-над пожняй бярозы,
Дзе пракосы з духмянай, недаспелай травой,
Бо ляжыць, ужо зрання чалавек не цвярозы –
Ногi ушыр на пагорак, у траву галавой.

Лёг-прылёг чалавек край гасцiнца старога –
Ён «здарожыуся» трохi, разамлеу i спацеу,
Землякi частавалi i «прыняу» на дарогу
Больш, вядома, чым мог, хаця меньш, чым хацеу.

Пашумiце пацiху уздоуж гасцiнца бярозы,
Калышыце, люляйце свой напеу гадзiн пяць –
Ён паспiць да пары, як даспеюць пракосы,
А праспiцца i зноу будзе вершы пiсаць.               


Рецензии