Фермер из села Маралёвка
Пасля вайны зрадніў нас хутар,
Стаялі хаты між балот,
Туман даверліва іх хутаў,
I клікаў ранкам першы лёд.
Улетку шчыра сябравалі,
Яднаў між траў нас гурт кароў.
На той з дзяцінства чыстай хвалі
Плылі мы ў лона хутароў.
Хадзілі ў школу мы з Рыгорам
Пад гоман белых завірух,
Жылі не ведаючы гора,
Як што зрабіць – заўсёды ўдвух.
Дый конь не быў для нас абузай,
З бацькамі спраўна клалі стог,
Вітаў нас кожным летам бусел
Для шчасця, радасці бярог.
Яно ж не крыўдзіла Рыгора:
Закончыў школу, інстытут.
Узяў зямлю паблізу Горак,
Знайшоў сваю Таццяну тут.
Куточак любы – Маралёўка,
Такога больш няма нідзе,
Штогод вясной бусліны клёкат
У поле клікаў з хат людзей.
Не знала ніва недародаў –
Дажджоў хапала ды цяпла,
Адсюль яго Таццяна родам –
У горад з любым не ўцякла…
На ферме жонка – аператар,
Хапае клопатаў штодня.
У вёсцы кожны тут араты,
Таму й жаданая радня.
Усе іх дзеткі – нібы кветкі,
Бацькам пашана і хвала.
Зайздросцяць нават ім суседкі –
Такога б шчасця каваля!..
Рыгор Рубец каваць умее –
Каваў падковы яшчэ дзед.
Дзед не блукаў між верб пад хмелем,
На полі, лузе – анідзе.
Так роднай стала Маралёўка,
А потым – Горацкі раён.
Глядзеў наперад ён далёка,
Зусім не меціўшы на трон.
Вясна паклікала ў барозны,
Бо ён – сапраўдны гаспадар.
Бывае фермераў шмат розных,
Не кожны ж мае Божы дар.
Зямлі – гектараў аж за трыста,
Нібы чарот тут збажына.
Свае ў Рыгора трактарысты,
Нібыта блізкая радня.
Свае каровы ды авечкі,
Прыбытак важкі для зарплат.
На свята – песні ў доме, свечкі,
Бо тут у кожнай справе лад.
У вёсцы гэта ўжо не тайна:
Прайшоў Сяргей Афганістан –
Пагоны ў сына капітана,
А курс – далёкі акіян…
О, як чакае маці сына,
Далёка ён ад родных ніў:
“Прыедзе можа ў адпачынак,
Да іх паскача на кані?..”
Пакуль жа кот мурлыча ў хаце,
Здаўна – жаданы паштальён…
Тут шчасце кожнага – багацце
Пад мірным небам нашых дзён.
Сяброў у фермера нямала:
З Аўсянкі – Саша Каршукоў,
Зямля абодвух затрымала
У вёсцы з песняй жаўрукоў…
З палетка Iгар Салдаценка
Збірае шчодры намалот,
З яго рукамі ды засценкам
Жыць можна ў шчасці, без нягод.
Жыты, што побач з рэчкай Проняй,
Мацуюць сілай родны кут,
Аб добрым людзі тут гамоняць,
Жывуць шчасліва, без пакут.
Ды й пад сонейкам Палесся
Жаданы ў вёсцы наш Рыгор,
Аб ім вось гэта наша песня
Ляціць вышэй Каўказкіх гор.
Палескі край ім ганарыцца,
З Галоўчыц – фермеру паклон.
Стваральнай справы верны рыцар
Забраў удачу у палон.
Цябе чакаюць сенажаці,
З маленства верныя сябры.
З сям ёю разам прыязджайце
У вёску з гоманам вярбы.
Шумяць-гамоняць тут вярбіны
Ды сонца шчодра лье цяпло,
Да скону веку не загіне
Надзея чыстая й дабро.
– Унукаў трохі пахвалі ты,
Бо іх сямёра ў нас ужо:
Старэйшы Саша, а Мікіта
Да класа сёмага дайшоў…
Казаў Рыгор мне так нядаўна
Ды сам унукаў пахваліў:
Старанны надта хлопчык Данік,
Зямны паклон яму ад ніў…
Ужо цяпер за руль камбайна
Сядае ўлетку з дзедам ён,
Працуе хлопчык шчыра, дбайна –
Надзейны ў справах кампаньён!
Не сумна дзеду з Радзівонам,
Багдан памножыў іхні род,
Шчаслівы ён з дзіцячым звонам –
Не будзе ў хатах недарод.
Карына, Ксеня ды Маруся,
Нібыта кветачкі яго.
– Я імі ўсімі ганаруся, –
Не тоіць думак дзед Рыгор.
На дзіва рэдкія імёны
Для ўнукаў ён сваіх шукаў,
З дзяцінства ўсюды неўгамонны,
У справах – лёгкая рука…
Дарогу ў бок шашы да Горак
Паклаў Рыгор Рубец у дар.
Хвала яму, вялікі гонар –
На ўсю акругу гаспадар!
Няхай дарог тых будзе многа,
Бягуць яны ўсе праз вякі:
Жадаюць шчасцейка зямнога
Ад ніў тутэйшых землякі.
Няма замінак для Рыгора,
Бо ён сапраўдны беларус.
Гатоў варочаць нават горы,
У багне клопатаў не груз.
Ды спёка тут мінулым летам
Лягла на фермерскі прастор,
Гарэла жыта – над палеткам
Убачыў дым здалёк Рыгор.*
Агнём іскрынка паскакала
Па важкіх спелых каласках,
Пажар тушылі ўсім кагалам
На роўным полі ды ў лясках.
З усіх бакоў цягнула гарам,
Прасіла літасці зямля,
Спякота, нібыта ў Сахары,
На родны кут агнём лягла.
Мінула лета без дажджынкі,
Якія страты ды цяжар…
У першы раз тут на дажынкі
Замест людзей прыйшоў пажар.
Вайна згадалася Рыгору,
Iмёны блізкіх землякоў,
Хапіла ўсім патроху гора,
Нібы вада, лілася кроў.
Гарэлі жыта, нашы хаты,
А попел сыпаўся на дол.
Ніхто – ні бедны, ні багаты –
Не сеў на свята больш за стол…
Ажно паўтысячы вяскоўцаў
На фронт забрала з хат вайна.
З тутэйшых вёсак дужых хлопцаў
Штогод чакала баразна.
Так многіх з іх Рыгор з Галоўчыц
На мірным полі падмяніў.
Цяпер зямляк – нібыта лоўчы
У кожнай справе ў лоне ніў.
Ды сэрца ныла вострым болем,
Сляза скацілася на твар,
Загойваў раны тым жа полем –
Зялёнай рунню гаспадар.
Разважыў ён, што хутка восень
На родны кут дажджом дыхне,
Зноў рунь на полі сілу возьме,
Пачуцці светлыя кране…
Бо так хацелася ўраджаем
Дагнаць самога Скакуна:
“Яму здароўя мы жадаем,
А сонца – з кожнага акна”.
Такога шчырага прызнання
Ніхто ад фермераў не слаў,
Рыгор жа нівы ураджайнай
Жадаў пад крыламі бусла.
Буслы над полем – шчасце ў доме,
Прыбаўка ў хатах немаўлят,
Здаўна аб гэтым нам вядома,
Трымаўся б толькі ў сем ях лад.
Цяпер ужо “Александрыя”
Сваіх гадуе Скакуноў,
Ад бед усіх няхай Бог крые –
Ад граду, спёкі, перуноў…
Яго зямелька прыласкала,
Шмат аддаў ён узамен,
Так стаў вясковым аксакалам
Рыгор на стрыжні перамен.
Жывем, працуем з Лукашэнкам,
Аддаў свой голас за яго,
Нам добра з нашым Прэзідэнтам,
Хапае шчасцейка свайго…
Такая думка ў ветэрана,
Такі для моладзі наказ:
Хай будзе мірным кожны ранак,
Зямелька родная – для нас!
Бо імя бацькі Беларусі
Тут носіць фермерскі “калгас”.
За справы смела я бяруся.
Яшчэ агеньчык не пагас…
А мудрых слоў – нібы зярнятак,
Хапае спраў аж да зімы,
Тут мае кожны свой занятак,
А калі РАЗАМ – сіла мы!
Свидетельство о публикации №116081109104