Чаму?
Ва ўсiм хочам бачыць карысць для сябе?
Так часта становiмся надта чужымi-
Як быццам загразлi ў нейкай вайне!
Не верым у шчырасць i хлусiм няспынна,
Сумленне хаваем за мноствам дзвярэй,
Зайздросцiм бязмежна i марым нястрымна
Аб славе, уладзе, багаццi... Радзей
Турбуемся мы аб спакоi душэўным,
Усе больш здавальненняў жадаем адчуць,
Узнеслi сябе над прыродай празмерна...
Няўжо гэта лёс наш i нельга звярнуць?!
**************
7-11.01.07
Свидетельство о публикации №116081100174