Жанчына i дождж

Мокне сумны залатарнік
                пад дажджамі і сцяжына
То схаваецца ў падлеску,
                то вужакаю заўецца…
За дажджамі, за лясамі,
                недзе там ня спіць жанчына;
Я здалёк яе бяссонне
                адчуваю хворым сэрцам.

Покуль сонца прадзярэцца
                скрозь упартую аблогу,
Невядомая, чужая,
                будзе мроіць пра былое.
Знойдзе  ўрэшце і сцяжына
                шлях да ходжанай дарогі,
Па якой аднойчы пройдуць
                агаломшаныя двое.

У дажджах вядзе-ратуе
                невядомае імкненне,
Я, здаецца, змог бы бегчы лёгка
                аж да небакраю.
Што мне сумны залатарнік,
                што разгубленыя цені!
Мы ідзем, мая жанчына,
                мы з дажджом цябе спаткаем.
1016.


Рецензии
добра,вобразна,з нейкай недаказаннасцю,шчыра...добрая тэма,цикавыя зямныя простыя влбразы..мне спадабалася...поспехау у творчасци!жыве Беларусь!

Владимир Гайдук   06.10.2016 11:23     Заявить о нарушении
Дзякуй Вам! Будзем жыць, а Беларусь жыве!

Сержук Сыс   21.10.2016 08:45   Заявить о нарушении
Вітаю! Спадабаліся радкі. Натхнення!

Алена Дзея2   10.11.2018 23:17   Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →