Санет вясны

Заходам піша травень свой санет.
У ім ёсць прыгажосць птушыных спеваў,
Грымоты навальніц і шум залевы,
Мігценне зорак, паданне камет.

Шуміць галінкамі зялёны бор,
Там салаўі свае заводзяць трэлі,
Вавёркі скачуць нібы на арэлях,
ды пахне па-вясноваму чабор.

Вясна заходам сонца свой санет
Завершыла чаруючым шматкроп'ем,
Паставіла аўтограф. Чутны крокі.
Працягне чэрвень травеньскі сюжэт.


Рецензии
Спадабалася! Вельмi прыгожа гучыць пейзажная лiрыка на роднай мове!

Донцов Константин   12.10.2016 17:01     Заявить о нарушении