Бацькам

Жнiвень. Халады не за гарамi,
на душы - нястрымная спякота.
думаю пра бацьку ды аб маме,
аб "вялiкiм" думаць не ахвота.

Каласок сарву, а ён - калючы,
сонца Ў зенiце, як Ў тумане,
смутак цiхi, а такi балючы…
Думаю аб бацьке ды аб маме.

Пастаю, падыхаю раздоллем -
жыта залотое Ў панараме,
каласы гараць, як свечкi Ў полi,
свечкi Ўдзякi бацячку ды маме.
2016


Рецензии
А што можа быць больш вялiкiм чым бацька ды мацi? Мабыць нiчога.

З цеплынёй

Огненный Кот   29.09.2016 18:53     Заявить о нарушении
Нiчога не можа быць! У мяне тут у двукоссi - "вялiкаe". Дзякую!

Юлия Митько   30.09.2016 10:34   Заявить о нарушении