Унучку

Зярнятка
Я сёння ў думках дакрануўся
да тваіх першых светлых мар,
доўгачаканы мой ўнучак,
бацькоўскіх сэрцаў уладар.
Ўсяго зярнятка на далоні,
якое б песціў з усіх сіл.
Як лёс пасцеліць невядома,
пражыць – не поле перайсці.
Усё наперадзе, мой хлопчык:
усмешкі, слёзы і грахі…
Цяпер ты з Богам у свет пакрочыш,
хай не спужае небасхіл
сваім аркестрам басавітым,
галодным позіркам – жабрак.
Ты – ўсяго зярнятка жыта,
сапраўдны мой жыццёвы смак.


Рецензии