Пакуль ты талерантны
Ад тваёй хаты не застанецца нічога.
Я не жадаю звацца ўпартым,
Але чаму і якога
Нам забараняюць жыць вольна?
На шыі нашай руку трымаюць
І ўзмацняюць хват павольна -
Народ спужаць не жадаюць.
І з кожным днём уздыхнуць цяжэй
І неяк у грудзях балюча.
„Хопіць гэтых мяжэй!”
Скажыце сабе рашуча.
Свидетельство о публикации №116071507054