Не думала...

Не думала, а восень прыпыніла,
І не гадала, ды зіма знарок знайшла.
Чаму ж ты, сэрца, мне дзвярэй не зачыніла,
Не зберагло ўтульнасці, цяпла?

І ў споласе - адчай трывожна-горкі
Бязлітаснаю ценню паўстае,
І думак плынь - жыцця майго пагоркі,
Нясе дакор збалелай галаве.

І крык душы, заўжды змагар няўмольны,
Як вір, бунтуе ў скронях усё хутчэй,
Не дасць уздыхнуць глыбока і павольна
І ў бок адвесці стомленых вачэй.


Рецензии
Спасибо Вам огромное за стихи!!! Бальзам на душу!!!

Зоя Помельникова   14.04.2017 00:01     Заявить о нарушении
Вам огромное спасибо, Зоя, за прочтение, за отзыв! С наступающими праздниками!!!

Валентина Владова   14.04.2017 09:50   Заявить о нарушении