I успыхне сонейка унутры

Самоціць вобраз у люстэрцы?
Схіляе разам слёзы ліць?
А што, калі выяву сцерці
і ўласны твар перамяніць?

"Ушчасціць" поглядам і ўсмешкай,
заўсёдна поўнымі любві, —
і захаваць на духа "флэшку",
каб не згубіць, пад грыфам "V" —
як пераможцы-жыццялюбцы
выратавальнае "ноў-хаў".

І "Не!" — самоце-душагубцы!

Даеш захопленае "Ваў!"
і найружовых акуляраў
адну-дзве пары (можна й тры!) —
перапісаць нанова мары.

І ўспыхне сонейка
ўнутры!

І раптам зменіцца наўколле

і залюстэр'е запяе...

Ды так, што некага ад болю

ўратуюць

"болікі"

твае...


Рецензии
Светлыя такія радкі,нясуць столькі пазітыву,і гэта адразу кранае за душу-гэта вельмі важна!Вы-светлы чалавек!!!Толькі ў першым слупочку трэба-"у люстэрку",бо "у люстэрцы"-па аналогіі пераклада з рускай мовы-в зеркальце.З пажаданнямі радасці ад творчасці,

Ядвига Довнар   26.02.2017 22:48     Заявить о нарушении
Дзякую, Ядвіга! Са святам вясны Вас! Хай ажыццяўляюцца самыя цудоўныя мары і самыя лепшыя людзі прыходзяць у жыццё!

А вершы свае я абавязкова перагледжу - у самы бліжэйшы час. Дзякуй Вам!

Лаззаро   08.03.2017 08:33   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.