Рабы сiстэмы

Рабы сістэмы з пап'е-машэ,
Вядомыя бессардэчным лялькаводам,
Фанатыкі падманутым клішэ,
Штампуюцца ржавеючым заводам.

Пляваць добры да міру ты цi не -
Табой ўсё роўна будзе быдла кіраваць,
Лячыць сваёй хернёй ўвесь белы свет,
І людзям гэта не дадзена змяняць.

Я ўстану, сцісну зубы, зплюну кроў,
Сарву з рукі сляды паршывай меткі,
Далонь сцісну ў кулак, нахмуру броў,
Па вашых трупах вырвуся з клеткі.

Хоць у землю закапайце - раскапаю,
Хоць біце з кожным днём мацней,
Мне пляваць, я выжыву, паўстану ...
Бо я ўжо абвык губляць людзей.

07.07.2016


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →