Трагедии на Немиге посвящаю

Плачуць кветкі на мёртвым граніце
Па юначым, нязведаным шчасці.
Прыпыніцеся!
                Памяніце!
Шлях да раю…
                Пякучы.
                Заўчасны.

Млеюць свечкі ў летняй спякоце,
Іх спагада сплывае воскам.
Людзі, немымі не праходзьце –
Спачувайце малітвай боскай.
Мы забылі аб мудрасцях вечных,
Дарагім самым ахвяруем.
Божа праведны, выбач нас, грэшных!
Божа міласцівы, даруй нам…

( У вершы 53 словы – у трагедыі - 53 ахвяры)


                * * *


Рецензии