Жизнь - чёрно-белое поле

* * *

Знаёмствы. Размовы. Сустрэчы.
Той першы, прыцішаны вечар.
Той першы наш мёд-пацалунак.
Душы закранутыя струны…
Абдымкі. Пяшчота. Прызнанні.
Ад вечара і да світання.
І кветкі, што зорнай купальскаю ноччу
Спляліся ў адзін непаўторны вяночак.
Імгненні. Гадзіны. Гады.
Жыццёвых разладаў ліхія сляды.
І шчасце за руку няшчасце вядзе.
Здаецца, і выйсця не знойдзеш нідзе.
Не знойдзеш нідзе і ніколі…
Жыццё…Чорна-белае поле…

                * * *


Рецензии