Всё в жизни впервые бывает

Усё ў жыцці бывае ўпершыню.
І першы смех, і першы крок, і слова "мама".
І першы клас, і першае "люблю",
і першы верш калісьці быў таксама.

Калісьці быў. Пад спеў маёй душы
ён нарадзіўся кволы і няўдалы.
А Муза, што стаілася ў цішы,
маёю спадарожніцаю стала.

Упэўнена з ёй па жыцці іду.
І не ўяўляю: жыць інакш ці можна?
Радок з радком у новы верш сатку.
Дай, Божачка, каб толькі не апошні!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →