Падае долу кляновы листок сирацинай...

Падае долу кляновы лісток сірацінай,
чырвань каліны ўлагодзіць трывогу душы,
луг адцвітае - прывычная воку карціна.
Восені подых. Калючы. Халодны. Чужы.

Ціха кружляюць сняжынкі з бялюткіх аблокаў.
Ружы пад снегам. Іх летам садзіла сама.
След пакідаю на сцежцы.Прыгожы. Глыбокі.
Я ўжо не тая. І больш не здзіўляе зіма.

Дні так бягуць - не зважаеш і нават не лічыш.
Зноў занявесціца груша ля спальні акна.
Я не гадаю, калі мяне неба пакліча.
Дый без мяне не заблудзіцца, прыйдзе вясна...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →