У паходзе...

Цемра мяккай зорнай коўдрай
Прылягла на горад мой,
Асалода ад прахлады
Апасля спякоты той.
Апасля таго паветра,
Што спаліла ўсё нутро,
Як жа хораша ад ветра,
У гэты ціхі вечарок.

Ля вакна стаю з цыгаркай,
У неба зорнае гляджу,
Зноўку марамі ў паходзе,
У шалашыку ляжу.
Ля яго гарыць агнішча,
Жвава пляшуць вугалькі,
Іх як зорак у небе тышчы,
Як жа я хачу туды...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →