Салодки смак таго хмяльнога лета

Салодкі смак таго
хмяльнога лета
ніколі мне,
напэўна, не забыць.
Мянтолавая пахне цыгарэта,
Забараняе думкам
у далеч плыць.
Але яны даўно
прайшлі праз шлюзы
твае пахмельнай
бруднае хлусні,
што стала
найгалоўнейшай абузай,
навесіўшай
на шыю камяні
вялікаму і
шчыраму каханню,
што нават лёс
магло перамагчы.
Бо калі ёсць -
не страшна развітанне.
Калі няма,
то нельга й зберагчы.


Рецензии
Моцна, як у Рыгора Барадуліна... Дзякуй... З павагай,

Виктор Любецкий   30.06.2016 15:20     Заявить о нарушении
))Спасибо! Витя!..)Тоже скажешь...Засмущал даже...)

Людмила Воронова Супрун   01.07.2016 07:35   Заявить о нарушении