Сямейны савет

Нацягваю зноўку спадніцу,
З гадзіну чашу валасы.
А вочкі - як дзве бліскавіцы,
Ды бацька тапырыць вусы.

Гляджу на яго і нямею,
А ён сваю праўду вядзе:
- На вуліцы хутка сцямнее,
А потым шукаць цябе дзе?

- Ну што у цябе за прывычка?
Яшчэ і не позна зусім!-
Адказвае хутка сястрычка,-
І хопіць ужо галасіць!

- Сяброўкі мае, як у змове,
Ідуць то ў кафэ, то ў кіно,
А я, даражэнькі панове,
Сяджу бы ў турме - ўсё адно!

- Глядзі ты! Знайшла параўнанне!
Сядзі лепш урокі вучы!
Ад кніг табе горай не стане.
А ты чаго, маці, маўчыш?

- Ды што я магу адказаці?
Няхай бы хадзіла сабе.-
На то яна, пэўна, і маці -
Апора й надзея табе.

І зноў намаганнямі бацькі
Узнята пытанне "Чаго?"
...Ну як вам, бацькі, растлумачыць,
Што там я сустрэну ЯГО!


Рецензии