Самота

Гадоў намала ўжо мінула,
прабеглі юныя гады!
Сягоння сэрцам зноў пачула,
што трэба ехаць мне туды...

Туды, дзе быў пасёлак, хаты,
сяброў звінелі галасы...
Шлях успамінамі багаты,
а прывітанне шлюць лясы.

І кожны дзень чамусьці бачу
я грэблю, сажалку, вярбу...
Бывае так, што горка плачу,
у думках зноў да іх бягу.


Рецензии
Вышэй нос, панi Ганна! Бярыце ровар i науцёкi ад самоты!!!

Вершы   09.08.2016 21:19     Заявить о нарушении
Шчыры дзякуй за параду! Заўтра паеду на ровару -веліку па знаёмых гарадскіх сцежках...

Анна Атрощенко   10.08.2016 03:33   Заявить о нарушении
На это произведение написано 8 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.