Каб адразу ведаць як што будзе...

Каб адразу ведаць,
Як што будзе…
Ці рызыкаваць табе?
Ці не?..
І як хутка ён цябе забудзе
Па тваёй жа, любая, віне…
Як жа рызыкнуць,
Даць яму шанец?
Можа, гэта ёсць яно, тваё?..
Справа ж не ў гэтым?
Ты баішся раніць
Сэрцы: і ягонае, й сваё…
Ды і шанец…
Ці ж яму патрэбны?!
Ты баішся даць яго сабе!
Ды не проста страшна памыліцца…
Не спадабацца за ўсё цяжэй…
Што ж пачуццяў шмат аднабаковых…
І з такім змірыўшыся, жывуць…
Але ж нешчасліва, “напалову”…
Адшукай свой лёс калі-нібудзь!

12.02.2010


Рецензии