Пра партал
Не ведаю, цi мне пашанцавала,
Цi выпадак быў горам для мяне -
Я ў свеце паралельным пабывала...
Вы скажаце, што справа ўся ў вiне?
I цвёрда адкажу я вам: ды не!
Здаровы лад жыцця вяду з дзяцiнства,
Выдатнiцай ва ўсiм заўжды была,
З прыродаю любiмай у адзiнстве
З дзiцячых год свядома я жыла,
Спартыўнаю дзяўчынаю была.
У вераснi пятнаццатага года, -
Стагоддзе дваццаць першае iшло, -
Здарэнне тое, лепш сказаць, - прыгода,
Здзiвiла ўсiх! Стаяла шчэ цяпло, -
Але вады ўжо шмат там уцякло, -
Я з рэчкi выйшла, вопратку надзела,
Пакрочыла да мужа: ён чакаў...
Ды знiкла раптам! .... Здзiўлена глядзела,
Калi хвiлiн праз дваццаць ён спытаў -
Калi ад нечакання ачуняў:
"Ты дзе была?" - "У свеце паралельным...
Падводы, конi, людзi... Хараство!
Сябе там адчувала так прыемна!
Гадоў назад было гэта за сто...
Ну што ты, не сварыся, мiлы, што..."
Паверыў мне мой любы... A сяброўкi,
Каторым расказала я пра ўсё,
Нягледзячы на снежныя аблокi,
Сабралiся на рэчку: iм жыццё -
Ад росту кошту вечнае ныццё -
У свеце гэтым так ужо абрыдла,
Што вырашылi ўлезцi у той партал, -
Забудуцца i роспач там, i крыўда,
I радасна жанчынам стане там...
Калi нixто не пойдзе па пятам.
"Але з сабою возьмем мы цукерак!"
А хтосьцi самагон прапанаваў...
Бiдон, цi два... "Рашыць трэба наперад!
Каб там, у паралельным, не шукаў,
Сябе там чалавекам адчуваў!" -
Пасля басейна мы парагаталi,
На рэчку усё ж рашылi не iсцi,
У думках толькi смела паляталi...
Ды вырашылi шчасце тут знайсцi:
Бiдон да рэчкi цяжка нам нясцi!
26. 12. 2015
Свидетельство о публикации №116060102247
Изложение - великолепно!Тем более, на Роднай Мове!
А вот у меня на белорусском...
Хотя читаю и разговариваю свободно...
Спасибо, Галина!
Понравилось! Очень!
С уважением
Леонид Мисюченко 19.02.2021 21:25 Заявить о нарушении
С уважением и наилучшими пожеланиями,
Галина Харитоненко Анкута 27.02.2021 18:14 Заявить о нарушении