Пара года арыг нал I. Russel The Season

Ах, ты ўспамінаеш, як аднойчы,
Вясновая пара да нас прыйшла,
Падснежнікі, усюль траплялі коцікі на вочы,
Мілагучна гаманілі песні з-пад крыла?

Ах, ты ўспамінаеш, як улетку,
У цёплыя, даўжэзныя часы,
Гудзелі гучна пчолак галасы,
І водар напаўняў кожную кветку?

А во не забыўся, як калісці,
Бярвістая пара стала над прастораю,
Як чырвонае, жоўтае лісце,
Зямельку ўсцілала процьмаю?

Цяпер падчас зімовай сцюжы,
Вецце агалілася замёрзлае,
Лужыны закаваў марозік дужы,
Паветра моцна перамёрзлае.

Я весяліўся ў сонечным святле,
Гарэзіўся на снежным пакрыцці,
Што з іх да спадобы для мяне,
Адказ не атрымаецца знайсці.


Рецензии