Каханай

Пакой, цемра, разам дзве душы,
Цела да цела, подых, без мяжы,
Адзіноту цяжкую змаглі перамагчы,
"Ты толькі не сыходзь і не знікай - ляжы".
Скрозь месяц, зоркі, сны ўсе побач,
Знікла назаўжды былая роспач.
Кава, ранак, сняданак на стале,
"Я для цябе жыву, ты для мяне,
З табой куды заўгодна, хоць у порт Кале,
У маім сэрцы, калі нават хваля праглыне".
Сыйшліся вусны ў пяшчотным пацалунку,
Удзячны за каханне, шчыпасць і адданасць,
А ўсім, хто не знайшоў душы прытулку,
Шчыра прамоўлю:"Жанчыны не праклён, а лёс і слабасць".


Рецензии