***

Шапацелі думкі ў самотных травах,
Плескаталі хмары ў глыбіні азёр.
Вецярок лагодны грае на цымбалах,
І выходзяць мары танчыць на прастор.

І суквеццяў буйных дзіўны пах духмяны
Уміг здымае стому, чароўны сон...
Луг бяжыць удалеч абрусом сатканым,
З пушчы волат-зубар выйдзе на паклон.
 
Жураўліным крыкам недзе адгукнецца
Успамін тужлівы аб усім былым...
Беларускай песняй памяць у сэрцы б'ецца,
Веліч і магутнасць бачны ў малым.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →