Ян Боско

Аповед пойдзе пра святога
З сэрцам адкрытым і вялікім,
Сапраўдны прыклад еднасці
І лучнасці ў жыцці й малітве.

Ксёндз Боско, наш святы святар,
Быў абаронцам душаў бедных,
Заклаў ён ордэн салезіян,
Каб дзяцей Божых вялі ў неба.

Распачалося ўсё ў Турыне
З падлеткаў бедных і гаротных:
Для іх адкрыў ксёндз араторый,
Змяніў на радасць іх самоту.

Кім толькі ён не быў для хлопцаў:
Святар, настаўнік, выхавацель,
Дарадчык, спавяднік і сябар,
Але найперш для ўсіх быў бацькам!

Ён не забыў і пра дзяўчат
І дбаў пра іх жыццё й збаўленне,
Для гэтага і заснаваў жаночы ордэн
З Марыяй Дамінікай Мадзарэлло.

Дух ксяндза Боско захапіў усіх:
Пакліканых жыць у законе і людзей сямейных,
І каб падкрэсліць, што ўсе з’яўляюцца адно,
Ён супрацоўнікаў стварыў галіну.

Чаму вучыў сваю сям’ю ксёндз Боско?
- Выконываць добра свае абавязкі,
Малымі крокамі ісці да неба,
Імкнуцца жыць у стане асвячальнай ласкі,

Сумленнымі быць грамадзянамі,
І вернымі Айцу Святому,
Быць прыкладам сапраўднай радасці
І еднасці з усім касцёлам.


І разышліся салезіяне па ўсім свеце
Служыць жыццём дзеля збаўлення душаў.
Маліся за нас, святы Яне Боско,
Каб нам тваіх наказаў не парушыць!


Рецензии