Над Радзiмай маёй вечнай...

***
Над Радзімай маёй вечнай
Свеціць сонца яснае.
Сёння еду ў Маладзечна,
Еду цераз Краснае.

А стамлюся, мушу я
Недзе супыніцца,
Каб вадзіцы у Крыніцы
Чыстае напіцца.

На Вялікім на гасцінцы
Я сустрэну дзеўку:
Вочкі чорныя, як ночка.
Вось і неспадзеўка!

Ой ты, дзеўка-неспадзеўка,
Падкажы дарогу:
Ці мне вуліцай ісці,
Ці з табой – да Бога?

Адказала неспадзеўка:
"Лепш са мной да Бога!"
Цераз Краснае сяло
Пралягла дарога.

Над Радзімай маёй вечнай
Свеціць сонца яснае.
Сёння еду ў Маладзечна,
Еду цераз Краснае...


Рецензии