беларускiя ненародныя замовы 6

ад нагнаення
Каб не стала вельмі дрэнна,
нават ад маленькай стрэмкі, –
з цела хай смярдзючы гной
гоняць чэрці качаргой!

ад глістоў
Вып’ю з дзедам Дабрадзеем
з жыта зробленнае зелле,   
каб мяне за тры вярсты
абыходзілі глісты! 

ад турмы
Даў Бог шанец – дай мазгоў
адбрахацца ад ўсяго,   
каб не здолелі дамкратам   
выдушыць мяне за краты!


Рецензии